Паводле звестак праваабаронцаў, прэвентыўныя затрыманні патэнцыяльных удзельнікаў магчымых акцый з нагоды Дня Волі пачаліся сёння раніцай.
Так, каля 8.00 у РУУС Савецкага раёна Мінска быў дастаўлены актывіст Аб`яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка. Сувязі з ім няма.
Уладзіміра Шульжыцкага, актывіста "Моладзі БНФ" (маладзёжнага крыла Партыі БНФ) са Смаргоні, выклікалі сёння на 16.00 у мясцовы РАУС.
Каля 6.30 у сябе ў кватэры быў затрыманы маладзёжны актывіст Сяргей Паўлюкевіч, да якога прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
Каля 7.30 супрацоўнікі міліцыі таксама спрабавалі трапіць у кватэру яшчэ аднаго актывіста апазіцыі, Вінцука Вячоркі, але іх не пусцілі.
Раніцай прадстаўнікі праваахоўных органаў прыходзілі да актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Паўла Юхневіча, але яго не аказалася дома.
Супрацоўнікі міліцыі таксама спрабавалі трапіць у кватэры актывістаў Ганны Шарубы, Ірыны Пчолкінай, Улада Валодзіна, Алега Ладуцькі, Таццяны Шапуцькі, Леаніда Аўтухова, Івана Крука і іншых.
Апрача таго, як раней паведамляў БелаПАН, апоўдні недалёка ад будынка КДБ у Мінску быў затрыманы Андрэй Дзмітрыеў — адзін з каардынатараў кампаніі "Гавары праўду!", кіраўнік штаба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Уладзіміра Някляева.
Сёння прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Беларусі адзначаюць неафіцыйнае свята незалежнасці Дзень Волі — 93-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
У 18.00 актывісты дэмакратычных партый і рухаў плануюць ускласці кветкі да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы. У гэты ж час прадстаўнікі маладзёжнага дэмакратычнага руху збіраюцца правесці акцыю на плошчы Якуба Коласа.
Варта зазначыць, што Мінгарвыканкам забараніў апазіцыі праводзіць шэсце ад будынка прэзідыума Акадэміі навук да сквера Янкі Купалы, прапанаваўшы ўзамен арганізаваць мітынг у аддаленым ад цэнтра горада парку Дружбы народаў. Аргкамітэт святкавання Дня Волі не пагадзіўся з такім фарматам акцыі.
Правядзенне публічных акцый у гэты дзень забаронена і ў іншых гарадах Беларусі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/916/5401
Текущая дата: 16.11.2024