Белорусский портал в Казахстане

512 гадоў таму Мінск атрымаў самакіраванне згодна з Магдэбургскім правам



Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, права валодання зямлёй, гараджанам забяспечвала льготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла іх ад воінскай павіннасці.

14 сакавіка 1499 года Мінск атрымаў самакіраванне згодна з Магдэбургскім правам.

У адпаведнасці з дакументам кіраўніцтва горада пераходзіла да выбарнага органа — магістрата, які быў распарадчым, выканаўчым і судовым органам. Кіраўніком магістрата з`яўляўся войт, які прызначаўся вялікім князем з ліку буйных феадалаў.

Дзмітрый Ісайчук
Звязда 15 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/917/5100
Текущая дата: 16.11.2024