Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта Беларусі



Дарагія суайчынніцы!
Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын.

Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і прадпрымальнасць сталі неад`емнымі рысамі беларускай сучасніцы.

Найбольшы ўнёсак нашы жанчыны робяць у развіццё такіх сфер, як ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне, адукацыя і культура, навука і спорт, фінансава-крэдытная сфера і бізнэс.

На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва жанчыны захоўваюць утульнасць дамашняга ачага, ствараюць гармонію сямейных узаемаадносін, выхоўваюць дзяцей, натхняюць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні.

Няхай ваша прыгажосць, абаяльнасць, душэўная шчодрасць, як жыватворная крыніца, садзейнічаюць стваральнай сіле грамадства.

Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем`ям!

Са святам, мілыя жанчыны!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
5 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/918/4885
Текущая дата: 16.11.2024