У Магілёве праходзяць дні культуры Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. Культурную праграму ў магілёўскай ратушы адкрыла выстава партрэтаў выдатных дзеячаў вызваленчага руху Венесуэлы.
У Магілёве пакажуць венесуэльскае кіно, прачытаюць лекцыі студэнтам універсітэта, запросяць на канцэрт калектываў Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара. Мяркуецца, што сустрэча дэлегацыі Венесуэлы з кіраўніцтвам Магілёва паспрыяе далейшаму развіццю адносінаў паміж Баліварыянскай Рэспублікай і Магілёўскай вобласцю.
Ілона Іванова
Звязда
1 красавіка 2011
Ілона Іванова
Звязда
1 красавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/922/5606
Текущая дата: 28.12.2024