19 сакавіка на пасяджэнні сойму Партыі БНФ сярод іншых былі узняты праблемы правядзення Дня Волі 25 сакавіка, дзеянняў партыі па захаванні сядзібы БНФ у Мінску па існым адрасе і планаў на наступныя парламенцкія выбары.
"Важна, каб была каардынацыя высілкаў на парламенцкіх выбарах, калі будзе прынята рашэнне аб удзеле. Але, зноў жа, не стаіць пытанне так, што павінен быць спіс "адзін кандыдат — адна акруга", — заўважыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Ён таксама адзначыў адсутнасць адказнасці для тых, хто паручыўся за экс-кандыдата у прэзідэнты Беларусі Аляксея Міхалевіча, які парушыў падпіску аб нявыездзе і паехаў з краіны.
"Дакладна сцвярджаюць, што не можа быць такой адказнасці, таму што мера стрымання Алесю Міхалевічу была падпіска аб нявыездзе, а не вызваленне пад паручальніцтва канкрэтных асобаў. Таму была прыменена зусім іншая форма, і просьба таксама да тых людзей, якія ў рэгіёнах падпісвалі, давесці, што ніякіх праблемаў і небяспекаў патэнцыйна не узнікае для іх асабіста", — сказаў Янукевіч.
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/924/5240
Текущая дата: 27.12.2024