Больш за семдзесят магілёўцаў 20 лютага ўзялі ўдзел у напісаньні агульнабеларускай дыктоўкі, прымеркаванай да ўсясьветнага Дня роднай мовы.
У чацьвёрты раз яе арганізавала гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы і клюб “Натхненьне”. Эсэ Максіма Багдановіча “Хто мы такія?” рупліўцы беларукай мовы пісалі ў Палацы культуры вобласьці. Тэкс начытвала настаўніца магілёўскай гімназіі №1 Ганна Бандарэнка.
Беларускую дыктоўку разам пісалі дзеці малодшых клясаў і пэнсіянэры. Шмат моладзі. Актывісты палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў і проста неабыякавыя да стану мовы людзі.
“Дыктоўка зьбірае неабыякавых людзей да беларушчыны. Усіх іх аб’ядноўвае пашана да роднай мовы. Дыктоўка – гэта безумоўна падзея. Яе напісаньне для Магілёва ўжо традыцыя. Людзям сталага веку хочацца ўзнавіць у памяці свае школьныя, студэнцкія гады, а малым дзецям даведацца, што ж гэта такое – пісаць тэксты па беларуску”, адзначае старшыня суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў.
Сёлетняя дыктоўку шырока анансавалася ў дзяржаўных СМІ. Напярэдадні старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка павіншаваў па-беларуску магілёўцаў зь Днём роднай мовы. Віншаваньне кіраўнік гарадзкой вэртыкалі скончыў словамі “Са сьвятам!”.
Ці ёсьць сьвятам у Беларусі ўсясьветны Дзень роднай мовы? Руплівец беларушчыны, удзельнік дыктоўкі Міхась Булавацкі не адразу адказвае – задумваецца:
“Калі гэты дзень яшчэ ня стаў Сьвятам то ён абавязкова ім стане. Цяпер гэта крыху сумнае сьвята. Калі з мовай усё ў парадку мы гэты дзень не заўважаем. Калі ж ня ўсё ў парадку, то мы адзначаем гэтае сьвята мовы. Таму яно й сумнае”.
Пісаў дыктоўку й былы кандыдат на прэзыдэнцтва ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Для яго Дзень роднай мовы – сьвята.
“Для ўсяе Беларусі гэты дзень пакуль не зьяўляецца сьвятам – да жалю. Кожны з нас, хто напрыклад сёньня прыйшоў на дыктоўку, рабіць свой унёсак, каб сытуацыя з мовай палепшала. Я веру, што лепшыя часы для беларускай мовы прыйдуць. Сёньня пакуль ня той час, ня тая ўлада. Лепшыя часы абавязкова надыдуць”.
Дыктоўку пісалі больш за гадзіну. Амаль усе ўдзельнікі здалі яе на праверку. Вынікі, паабяцалі арганізатары, стануць вядомымі цягам тыдня.
20 лютага 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/928/4588
Текущая дата: 26.12.2024