Каля 600 экспанентаў чакаецца сёлета на міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску. За чатыры дні арганізатары чакаюць больш за 50 тысяч наведвальнікаў. Ганаровым госцем сёлета стане Германія.
Германія — ганаровы госць Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 2011
— Запрашэнне стаць ганаровым госцем кніжнай выставы мы прынялі з задавальненнем, — гаворыць намеснік кіраўніка місіі пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар. — Гэты статус будзе стымулам для паўтарэння мінулагодняга поспеху Францыі, якая была госцем выставы летась.
— Госць на кніжнай выставе — сусветная практыка, — гаворыць выканаўчы дырэктар XVІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Дзмітрый Макараў. — У наступным годзе такім госцем стане Венесуэла, у 2013 — Іран. Налета, акрамя асноўнага госця, будзе і дадатковы — Арменія (500 гадоў споўніцца з моманту выхаду першай кнігі на армянскай мове). Сёлета такім госцем стала Германія —лідар не толькі ў галіне вытворчасці кніг, але і паліграфічнага абсталявання.
Дэвіз нямецкага стэнда — "Германія: багацце колераў і фарбаў". За чатыры дні на ім будзе прадстаўлена больш за 700 кніг з 250 выдавецтваў. Цэнтральнай часткай стэнда стане падборка кніг на тэму экалагічнай архітэктуры "Сонечныя перспектывы. Сённяшні дзень зялёнай архітэктуры".
Нумар стэнда — D8
Парадуе нямецкі стэнд перш за ўсё літаратурных гурманаў. Тут будуць прэзентаваны літаратурныя навінкі Германіі за 2010 год, падборка кніг Герты Мюлер, якая два гады таму атрымала Нобелеўскую прэмію, а таксама прэзентацыя кніг лаўрэатаў кніжных прэмій Катрын Шміт (Нямецкая кніжная прэмія-2009) і Клеменса Маера (Лейпцыгская кніжная прэмія-2009). Клеменс Маер зачытае ўрывак са сваёй кнігі "Гвалты. Дзённік". Катрын Шміт прэзентуе кнігу "Ты не памрэш", пераклад якой выканаў Альгерд Бахарэвіч. Як абяцаюць арганізатары кніжнай выставы, паступова на беларускую мову будуць перакладзены творы ўсіх аўтараў, уладальнікаў Нямецкай кніжнай прэміі, якую штогод прысуджае літаратарам Саюз кнігавыдаўцоў Германіі.
Адным з гасцей стэнда стане таксама аўтар і рэдактар Уве Рада, які прадставіць сваю кнігу "Галасы Панямоння — гісторыя, культура, лёсы аднаго культурнага абшару". Кніга расказвае пра каралеву Луізу і Напалеона, ВКЛ і Панямонне, пра апошні ў Еўропе некрануты лес і пра прыгажосць Куршскай касы.
У дадатак ля нямецкага стэнда будуць размешчаны дзве кніжныя крамы. У адной плануецца прадаваць розныя кнігі на нямецкай мове, а ў другой — кнігі пра Германію на беларускай і рускай мовах.
Адмысловая праграма чакае і дзяцей. У адзін з дзён выставы нямецкі стэнд арганізуе адмысловыя майстар-класы пад назвай "Як намаляваць мультфільм" пад кіраўніцтвам мастачкі Сюзаны Смаіч. Стэнд зойме плошчу ў 250 квадратных метраў (нумар стэнда — D8).
Як зазначае нямецкі бок, усе кнігі, прадстаўленыя на нямецкім стэндзе сёлета, у Беларусі і застануцца. Паводле слоў Петэра Дэтмара, пасля таго, як выстава скончыцца, іх перададуць у бібліятэкі альбо іншыя ўстановы Беларусі.
Ілья Лапато
Звязда, 4 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/930/4221
Текущая дата: 26.12.2024