Прэм`ера кнігі Караткевіча адбылася ў Рагачове. Менавіта ў гэтым горадзе жыў галоўны герой навелы — Гервасій Выліваха. Тут, у дзедавай хаце, Караткевіч ствараў твор.
Першая прэзентацыя "Ладдзі Роспачы" прайшла ў Рагачоўскім педагагічным каледжы. Перад будучымі настаўніцамі, якія будуць вучыць нашых дзяцей. Другая — у гарадской гімназіі Рагачова.
У імпрэзах прымалі ўдзел спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб Лабадзенка, які і вярнуў у беларускую літаратуру нецэнзураваную "Ладдзю Роспачы", музыка Зміцер Вайцюшкевіч, прадстаўнікі ўлады. Дзеці паставілі арыгінальную тэатралізаваную пастаноўку: праілюстравалі на сцэне інтэрв`ю з Уладзімірам Караткевічам, чыталі вершы класіка ў сучаснай манеры.
Чаму гэтая сціплая прэзентацыя выклікала такую ўвагу? Чаму я і іншыя зацікаўленыя людзі кінулі ўсе справы і паехалі ў Рагачоў?
Таму што навела "Ладдзя Роспачы" — асаблівая, у ёй закладзена наша нацыянальная ідэя: шчырая любоў да Беларусі і яе мовы, адвага, каханне і байцоўскі дух сапраўднага беларуса. Гэта прарочы пасыл Уладзіміра Караткевіча ўсім нам.
Гервасій Выліваха, герой навелы, — не мужык у лапцях, якому наканавана спрадвечная беларуская "горкая доля", а годны шляхціц, які ўратоўвае свой народ ад гібелі, абхітрыўшы Смерць...
Калі хто не ведае, нагадаю. Твор быў напісаны ў 1964 годзе. Незадоўга да гэтага, у 50-х, была праведзена так званая "рэформа беларускага правапісу", калі нашу мову штучна наблізілі да рускай. У тыя часы ўсё беларускае, мякка кажучы, не віталася. Тым не менш Уладзімір Караткевіч не пабаяўся напісаць "Ладдзю Роспачы".
Але ў 1968 годзе найперш выйшла рускамоўная версія навелы (у перакладзе славутага Васіля Сёмухі), і толькі ў 1978-м — беларускамоўная. У двух варыянтах, на 23 старонках рукапісу, было зроблена аж... 296 цэнзарска-рэдактарскіх правак! Філасофская глыбіня, якая набліжае навелу да твораў сусветнага эшалону, была бяздарна спрошчана цэнзарамі.
І вось у 2009 годзе спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб Лабадзенка атрымаў арыгінальны рукапіс "Ладдзі Роспачы" і выкрыў цэнзарскія праўкі. Пра гэта "Звязда" падрабязна напісала ў нумары за 26 лістапада.
Грошы на выданне кнігі ахвяравалі неабыякавыя беларусы, значную частку накладу мусіць закупіць бібліятэчная сістэма краіны...
Аднак у самім Рагачове яшчэ год таму не было, лічы, ніводнай згадкі пра Караткевіча. Крытычны матэрыял быў надрукаваны ў "Звяздзе" мінулай восенню. На артыкул адрэагавалі і мясцовыя ўлады, і простыя грамадзяне. З таго часу ў Рагачове шмат што змянілася ў станоўчы бок. Вуліцу Чкалава (на ёй і сёння стаіць хата, дзе класік стварыў "Ладдзю Роспачы") пераназвалі ў вуліцу Караткевіча. А звычайныя грамадзяне праз блог Глеба Лабадзенкі (www.labadzenka.by) сабралі грошы на гранітны помнік, які ўсталявалі на магіле бабулі Уладзіміра Караткевіча.
У часе прэзентацыі нецэнзураванай "Ладдзі Роспачы" ў Рагачоўскай гімназіі намеснік старшыні райвыканкама Васіль Каральчук паведаміў пра тое, што да Новага года каля дзедаўскай хаты Караткевіча будзе ўсталяваны валун з памятнай шыльдай у гонар класіка. Заўважу, што чыноўнік выступаў на выдатнай беларускай мове. У актавай зале гімназіі зашапталіся былыя вучні Васіля Каральчука (у мінулым ён працаваў настаўнікам гісторыі): "Талковы мужык. А ведаеце, чаму? Выхоўваўся на творах Караткевіча. Такіх бы чыноўнікаў пабольш..."
Пасля выступаў мне ўдалося пагутарцыць з былой выхаванкай рагачоўскай гімназіі Алінай Радачынскай, якая сёння навучаецца ў сталічнай ВНУ. Дзяўчына распачала кампанію па ўсталяванні ў Рагачове помніка Гервасію Выліваху — герою "Ладдзі Роспачы".
— Гэта ўнікальны літаратурны герой, які павінен служыць прыкладам для кожнага беларуса, — лічыць Аліна. — Беларускі скульптар Генік Лойка вылепіў пластылінавы макет помніка, ёсць людзі, якія гатовы ахвяраваць на скульптуру грошы. Слова — за мясцовымі ўладамі... Мая мара, каб у Рагачове з`явіўся гэты помнік. Наш некалі шэры горад пачне пераўтварацца ў прывабны турыстычны куток...
Напэўна, Уладзімір Караткевіч усцешыўся б усяму гэтаму.
Нецэнзураванае выданне "Ладдзі Роспачы" у хуткім часе, дзякуючы Міністэрству культуры, з`явіцца ва ўсіх беларускіх бібліятэках. Чытайма!
Яўген Валошын
Звязда
30 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/931/3008
Текущая дата: 15.11.2024