Белорусский портал в Казахстане

Праваслаўным хрысціянам Беларусі



Віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Нараджэннем Хрыстовым.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Больш за два тысячагоддзі гэтае вялікае свята прыносіць нам светлую радасць і надзею, вучыць выконваць маральныя запаведзі, выказваць любоў да бліжняга і рабіць добрыя справы.

У калядныя дні мы нанава адкрываем простую ісціну: там, дзе няма згоды, даверу і ўзаемнай падтрымкі — там не будзе ні шчасця, ні паўнаты быцця. І калі мы хочам змяніць жыццё да лепшага, то перш за ўсё павінны захоўваць духоўную моц і еднасць нашага народа, выхоўваць моладзь на аснове традыцыйных каштоўнасцяў і ідэалаў беларусаў. Толькі адзінства зробіць нас моцнымі, свабоднымі, здольнымі перабудаваць свет, стане асновай для новых здзяйсненняў.

Няхай цяпло цудоўнага свята Нараджэння Хрыстовага пастаянна сагравае вашы сем`і, дапамагае быць больш клапатлівымі адно да аднаго. Няхай надыходны год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом утульнасць, дастатак і ўзаемаразуменне.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і поспехаў у працы на карысць любімай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
6 студзеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/933/3656
Текущая дата: 26.12.2024