У аўтакатастрофе пад Маладэчна, загінуў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсар Іван Нікітчанка.
Івана Нікітчанкі ня стала на 72-ім годзе жыцьця. Ён ураджэнец Браншчыны, што ў Расеі. Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут, доктар сельскагаспадарчых навук, прафэсар, з 1986 году член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі. Іван Нікітчанка быў аўтарам больш чым 280 навуковых працаў, сярод якіх 6 манаграфій і 5 вынаходніцтваў. На пачатку 1990-х гадоў уваходзіў у склад ценевага кабінэту апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Экс-старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка ззгадвае, што Іван Нікітчанка неаднаразова ўзначальваў аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху», які ладзіў БНФ:
«Перад усім я ўражаны, бо гэта чалавек, які прайшоў праз чарнобыльскую зону, пераадолеў не адну пасьлячарнобыльскую хваробу. І вось так недарэчна і не ў пару сьмерць спыніла яго. Я нават ня ведаю, хто яго можа замяніць у ідэйнай і глыбока кампэтэнтнай барацьбе за ўратаваньне Беларусі ад чарнобыльскай навалы. Калі казаць пра тыя канкрэтныя рэчы, якія ён зрабіў і плянаваў рабіць, то тут кнігі ня хопіць. Ён заняў цьвёрдую палітычную пазыцыю, разумеючы, што калі краіна несвабодная, то ратаваць нацыю ад чарнобылю немагчыма. Ён, як адказны навуковец, рабіў усё, што ў ягоных сілах, каб прадэманстраваць рэальную ступень пагаршэньня здароўя беларусаў, найперш дзяцей. Ён распрацаваў унікальную тэхналёгію вырабу чыстых прадуктаў. Выдатна разумеючы ўсе рызыкі, пагрозы, якія несла палітычнае лідэрства, ён практычна сам заўсёды праяўляў ініцыятыву, ён шмат гадоў быў старшынёй аргкамітэту „Чарнобыльскага шляху“, які ладзіў БНФ».
Старшыня Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы згадвае Івана Нікітчанку як аднаго зь нямногіх сумленных вучоных, якія адразу сказалі праўду пра наступствы чарнобыльскай катастрофы і адстойвалі яе да апошніх дзён. Спадар Нікітчанка падтрымліваў ініцыятывы фонду «Дзецям Чарнобыля»:
«Мы столькі разоў былі разам — і па ўсёй Эўропе, і ў Італіі, і ў Швайцарыі, і ў Нарвэгіі, і ў Нямеччыне, і ў Брусэлі… І тут мы зь ім столькі паезьдзілі па чарнобыльскай зоне. Столькі зьвязана зь ім падзей! Ён бесьперапынна быў удзельнікам гэтага змаганьня. Ён быў адзін з тых, хто прыводзіў аргумэнты, які ўсю сваю навуковую працу скіраваў пасьля Чарнобылю на тое, каб ня толькі паказваць, што гэта сапраўдная небясьпека для людзей, але і рабіць нешта, каб гэтых людзей абараніць. Ён непахісна стаяў на той пазыцыі, якая адмаўляла ўсім гэтым навукоўцам, якія лічылі, што нічога ня здарылася. Тады ў 1988 годзе наогул не было каму казаць, і ён тады ўжо выступаў. Калі б не было такіх людзей, як ён, што б мы даведаліся пра наступствы катастрофы? Несьцярэнка, Нікітчанка — гэта фактычна людзі, якія адкрылі нам вочы, і потым нешта пачало зьмяняцца».
Прафэсар Нікітчанка ўзначальваў сацыяльна-экалягічнае грамадзкае аб’яднаньне Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў. Маючы адмысловае абсталяваньне, ён правёў дасьледаваньне людзей амаль у 24 рэгіёнах Беларусі. Ён адзначаў, што не знайшоў ніводнага жыхара, які б ня меў у сабе «хранічную паглынутую дозу радыяцыі». Вучоны дамагаўся, каб дзяржструктуры распрацавалі і рэальна ажыцьцявілі меры па радыяцыйнай абароне насельніцтва. Таксама Іван Нікітчанка неаднаразова заяўляў, што адмоўна ставіцца да ідэі будаўніцтва Беларускай АЭС. Сябра Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў Юрась Меляшкевіч згадвае, што спадар Нікітчанка быў вельмі актыўным, шмат пасьпяваў:
«Мы шмат што рабілі, каб не ажыцьцявілася рашэньне аб будаўніцтве АЭС. Калі б ён заставаўся з намі, нам было б прасьцей даносіць праўду да людзей. Бо пра чарнобыльскую катастрофу ён ведаў лепш за ўсіх. Гэта вялікая страта для нас».
Падчас цяперашніх выбараў Іван Нікітчанка меўся быць даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Паводле кіраўніка штабу Паўла Севярынца, тое, што ня стала Івана Нікітчанкі — гэта велізарная страта для ўсёй Беларусі:
«Ён сам зь некалькіх дзясяткаў атрадаў ліквідатараў застаўся жывы. Ён ратаваў свайго сына, у якога наступствы радыяцыі выяўляліся яшчэ ў раньнім узросьце. Спадар Нікітчанка на ўласным жыцьці ўсё гэта прачуў і біў ва ўсе званы, каб не замоўчваць чарнобыльскую праблему».
20 лістапада 2010
Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/934/2823
Текущая дата: 15.11.2024