Белорусский портал в Казахстане

Актывiсты руху салiдарнасцi "Разам" ушанавалі ў Трасцянцы памяць ксяндза Вiнцэнта Гадлеўскага



25 снежня актывiсты руху салiдарнасцi "Разам" ушанавалі ў Трасцянцы памяць ксяндза Вiнцэнта Гадлеўскага. Яны ўсклалі кветкі да мемарыяльнага крыжа, запалілі свечкі i прачыталі малiтву "Магутны Божа". Ушанаваць памяць святара-патрыёта прыехаў у Трасцянец беларускi дысiдэнт Сяргей Ханжанкоў.

Лідар арганiзацыi Вячаслаў Сiўчык не змог узяць удзел у акцыі — у гэты дзень на яго кватэры супрацоўнікамі КДБ праводзіўся вобыск. Але ён здолеў дазванiцца актывістам у Трасцянец i адзначыць важнасць гэтай акцыi.

Вінцэнт Гадлеўскі (16.11.1888 (па інш. звестках — 16.12) — снежань 1942) — рыма-каталіцкі святар, кіраўнік і ідэолаг Беларускага нацыяналістычнага руху ў 1930—40-я гады, арганізатар нацыянальнага супраціву фашысцкім акупантам. Заснаваў падпольныя нацыяналістычныя арганізацыі "Беларуская незалежніцкая партыя", "Беларускі цэнтральны (народны) фронт", ініцыяваў стварэнне нацыянальнага партызанскага руху. 24 снежня 1942 г. быў арыштаваны гестапаўцамі і закатаваны ў канцлагеры Трасцянец.

БелаПАН
12 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/935/3448
Текущая дата: 26.12.2024