24 снежня 2010 г., у вігілію Божага Нараджэння, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Езуса Міласэрнага. Шмат вернікаў сабралося сустрэць Нараджэнне Пана разам са сваім душпастырам.
Ва ўтульным касцёле, упрыгожаным з вялікім густам і любоўю, гучалі малітвы і цудоўныя спевы хору. Ксёндз канцлер Раман Мурзіч зачытаў віншаванне ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI, перададзенае праз Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Марціна Відавіча. Пасля святой Імшы ўсе мелі магчымасць павіншаваць адно аднаго, падзяліўшыся аплаткай.
У працяг святаў у рамках фестывалю «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску» 29 снежня адбыўся конкурс нацыянальнай батлейкі. Свае драматычныя пастаноўкі прапанавалі на суд гледачоў парафіі Езуса Міласэрнага, Св. Антонія Падуанскага, Св. Барбары (з Віцебска); нягледзячы на завіруху прыехалі і юныя акцёры з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага з Паставаў, з мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і друйскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.
Лепшай была прызнана батлейка ў выкананні маладых вернікаў з Паставаў, якія ў якасці ўзнагароды атрымалі музычны цэнтр. Усім удзельнікам атрымалі ад імя біскупа Уладзіслава Бліна дасталіся салодкія пачастункі.
Барбара Сіпайла
30 снежня 2010
Католік.by

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/935/3501
Текущая дата: 26.12.2024