Алег Праляскоўскі: "Дзяржаўныя СМІ ў цэлым забяспечылі інфармацыйнае суправаджэнне прэзідэнцкай кампаніі".
Што датычыцца работы недзяржаўных СМІ, то ў Міністэрства інфармацыі ёсць сур`ёзныя прэтэнзіі да дзейнасці ў гэты перыяд некаторых з іх. "Вялікая колькасць публікацый мела адкрыта антыдзяржаўны характар, многія з іх змяшчалі недакладныя звесткі, знявагі і паклёп, заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. На нашу думку, на такіх выданнях ляжыць значная частка віны за масавыя беспарадкі, якія мелі месца на плошчы Незалежнасці 19 снежня", — падкрэсліў міністр інфармацыі. Менавіта ў сувязі з гэтым Мінінфарм дакладна прааналізуе дзейнасць гэтых СМІ і дасць ім адпаведную прававую ацэнку. Алег Праляскоўскі дадаў, што і сярод расійскіх мас-медыя, акрэдытаваных для асвятлення выбарчай кампаніі ў Беларусі, таксама знайшліся такія, якія вырашылі абмяркоўваць беларускую тэматыку выключна прадузята і тэндэнцыйна.
Звязда
31 снежня 2010
Звязда
31 снежня 2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/935/3526
Текущая дата: 26.12.2024