У Смаленску і Катыні адбылося ўшанаваньне 96 ахвяраў аварыі самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, якая здарылася 10 красавіка 2010 году. Да 6 месяцаў з дня трагедыі была прымеркаваная пілігрымка сем`яў ахвяраў.
"Прэзыдэнт Лех Качынскі, Марыя Качынская, прэзыдэнт Рышард Качароўскі…" — Эва Камароўская, удава намесьніка міністра абароны Польшчы, чытае сьпіс смаленскіх ахвяр на месцы, дзе паўгода таму ўпаў самалёт.
Эва Камароўская стала адной з ініцыятарак пілігрымкі. Вандроўка сабрала 180 чалавек. Яны прадстаўлялі палову сем`яў тых, хто загінуў у катастрофе ТУ-154. Іншыя пакуль не гатовыя наведаць гэтае страшнае месца... Патронкамі вандроўкі сталіся першыя лэдзі Польшчы і Расеі Ганна Камароўская і Сьвятлана Мядзьведзева, якія прысутнічалі на жалобных урачыстасьцях на смаленскім аэрадроме "Паўночны" і ў Катынскім мэмарыяле.
Сьвятлана Мядзьведзева на жалобным мітынгу заявіла, што былі няпростыя старонкі ў гісторыі адносін Польшчы і Расеі, але абодва народы заўжды знаходзілі шляхі да паразуменьня, а трагедыя пад Смаленскам стала агульнай для палякаў і расейцаў:
"Боль і тугу Польшчы шчыра падзялілі ўсе расейцы. У тыя цяжкія часіны мы былі разам з вамі і маліліся за загінулых".
Блізкія ахвяраў былі ўсьцешаныя стаўленьнем да іхніх пачуцьцяў і тым, як расейскі бок арганізаваў вандроўку, а таксама падтрымкай Беларусі, якая забясьпечыла транзыт празь Віцебскі аэрапорт, зазначыў Павал Дэраш, муж дэпутаткі Сэйму Яланты Шыманэк-Дэраш, якая загінула ў авіякатастрофе.
"Я перакананы, што дзякуючы выступу жонкі прэзыдэнта Расеі польска-расейскія адносіны напэўна выйдуць на правільную дарогу, бо людзі, якія яе пачуюць, зразумеюць, што тое, што павінна нас злучаць з Расеяй, — гэта дружба, а не нянавісьць".
Асабліва ўзрушылі сем`і тых, хто загінуў у смаленскай авіякатастрофе, некалькі месцаў на аэрадроме — тысячы абломкаў самалёта, якія захоўваюцца ў ангары, тоўстая бяроза, якую першую сьсек крылом ТУ-154, і камень, усталяваны на месцы, дзе знайшлі цела прэзыдэнта Леха Качынскага. Помніка ахвярам пакуль няма. У Польшчы ідзе шмат дыскусіяў пра тое, якім ён павінен быць: абэліск, капліца ці заля памяці? Улады Смаленскай вобласьці маюць свае меркаваньні. Паводле прэсавага сакратара губэрнатара Смаленшчыны Андрэя Яўсеенкава, цяпер іх ажыцьцяўленьню замінае сьледзтва, бо нічога будаваць немагчыма, пакуль яно не скончылася:
"У нас ёсьць пляны, і калі сьледзтва завершыцца бліжэйшым часам, то да гадавіны трагедыі, я думаю, тут будзе стаяць стэла".
У Польшчы гучыць крытыка на адрас расейскіх і польскіх сьледчых, якія нібыта марудна шукаюць прычыну смаленскай трагедыі. Але прадстаўнік сем`яў ахвяраў Павал Дэраш заявіў: ён давярае працы сьледчых і лічыць, што "сьпяшацца ў гэтым расьсьледаваньні трэба паволі", каб разабрацца ва ўсім скрупулёзна.
Сем`і ахвяраў смаленскай трагедыі завяршылі сваю вандроўку ў Катыні, у месцы пагібелі тысяч палякаў, закатаваных НКВД у 1940 годзе — там, куды паўгода таму не даляцелі іх родныя. У мэмарыяле да прысутных зьвярнулася Ізабэла Сарыюш-Скомпская, якая зазначыла, што такім чынам яны сымбалічна завяршылі перарваную паўгода таму вандроўку іх родных:
"Цяпер мы знаходзімся тут, каб рэалізаваць іх прагненьне. Яны ехалі ў Катынь, на польскія ваенныя могілкі, каб на 70-я ўгодкі забойства польскіх палонных ушанаваць тых, хто спачывае ў гэтай зямлі".
У 1940 годзе ў Катыні загінуў дзед Ізабэлы Сарыюш-Скомпскай, а ў 2010 годзе ў Смаленску — бацька…
Вяртаньне дэлегацыі польскіх сем`яў дадому разам зь першай лэдзі Польшчы Ганнай Камароўскай празь Віцебскі аэрапорт не прайшло гладка. Увечары ў іхнім самалёце выявілася няспраўнасьць, і дэлегацыя мусіла заначаваць у Віцебску і чакаць іншага самалёта з Варшавы.
11.10.2010 14:06
Валер Каліноўскі
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/941/2257
Текущая дата: 15.11.2024