Белорусский портал в Казахстане

На Дзяды ў Празе – паніхіда па прэзыдэнтах БНР



Уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка, які заснаваў у Празе душпастырства Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, у нядзелю 31 кастрычніка адслужыць на Альшанскіх могілках у Празе паніхіду па старшынях Рады БНР Пятру Крачэўскаму і Васілю Захарку.

У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:

“Людзі, якія спрычыніліся да абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году і ў наступныя гады ў цяжкай барацьбе з ворагамі Беларусі адстойвалі гэтую ідэю, заслугоўваюць на вечную памяць нашчадкаў. Любы беларус, якой бы веры ён ня быў або і зусім ня веруючы, меў бы ўспамінаць гэтых людзей з удзячнасьцю за тое, што яны зрабілі для будучых пакаленьняў. Бязь іх не было б і сёньняшняй незалежнай Беларусі. Таму на Дзяды 31 кастрычніка а 13:30 гадзіне мы зьбярэмся ля магілаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе, каб малітоўна ўспамянуць гэтых выдатных людзей.

Памолімся мы за ўсіх сваіх памерлых, а таксама за прэзыдэнтаў БНР і падчас літургіі, якая адбудзецца ў той жа дзень, 31 кастрычніка, аб 11-й гадзіне ў праскай царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49)”.

27.10.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/945/2537
Текущая дата: 28.12.2024