Зь 1 верасьня ўступае ў дзеяньне "Закон аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі". Новую рэдакцыю правілаў беларускай мовы рыхтавалі амаль 20 гадоў, а закон прынялі 2 гады таму. Чыноўнікі абяцаюць, што ад гэтага мова толькі выйграе. Экспэрты, лінгвісты зьвяртаюць увагу на праблемы і выказваюць сумнеў адносна своечасовасьці прыняцьця закона і ягонай карыснасьці для мовы.
Да зьменаў у артаграфіі быў час падрыхтавацца: выпушчаныя слоўнікі, дапаможнікі, падручнікі, сотні настаўнікаў і мэтадыстаў прайшлі перападрыхтоўку. Газэты і часопісы павінны перайсьці на новы правапіс зь верасьня, а вось школьнікаў і студэнтаў крыху пашкадуюць. Дарадца міністра адукацыі, прафэсар Віктар Іўчанкаў тлумачыць:
"Прадугледжаныя вось такія моманты, што ў цэнтралізаванае тэставаньне пытаньні, дзе былі ўнесеныя зьмены, ня будуць уключаныя. Абвешчаны гэтым плянам трохгадовы пераходны пэрыяд зь верасьня 2010 па жнівень 2013-га. Такім чынам накладзены мараторый ня толькі на ЦТ на выкарыстаньне гэтых зьменаў, але нават і на школьную практыку, на студэнцкую практыку. Калі ў дыктанце будзе дапушчана памылка менавіта на правіла, якое было зьменена, яна ня будзе ўлічвацца. Гэта і выпускных клясаў датычыць, і творчых працаў пры паступленьні, да прыкладу, на журфак".
Па-новаму трэба пісаць, да прыкладу, "лідар", "камп`ютар", выканкам (да гэтага на наркамаўцы пісалі "лідэр", "камп`ютэр", "выканком". Шмат зьменаў тычыцца запазычаных словаў. Рэгулюецца напісаньне назваў органаў улады, прадпрыемстваў, установаў, а таксама пасадаў, званьняў, тытулаў. Да прыкладу, Бог, Гасподзь, Прэзыдэнт цяпер трэба пісаць зь вялікай літары. Але сыстэмы ў зьменах няма, перакананы лінгвіст Зьміцер Саўка:
"Сутнасьць прапановаў давалі спрэчная. Там ёсьць станоўчыя моманты, але больш адмоўных. Сукупнасьць гэтых прапановаў фактычна можна было б назваць выпадкова выцягнутай са стосаў прапановаў пачатку 1990-х гадоў. Ёсьць, умоўна кажучы, 500 прапановаў, і хтосьці наўгад, выпадкова выцягвае 20 — лепшых, горшых, сэнсоўных, проста бессэнсоўных і нават шкодных. Вы можаце бачыць у напісаньні " Токіа" - праз " а" , але ў той жа час " Сэрхіё" - празь " ё". Гэта абсалютна эклектычны дакумэнт: маса несупадзеньняў, маса супярэчнасьцяў."
Спадар Саўка прывёў дзесяткі прыкладаў са слоўнікаў, якія выдадзеныя сёлета ўжо быццам бы па новых правілах артаграфіі, у якіх ёсьць несупадзеньні, супярэчнасьці з гэтымі новымі правіламі.
А вось на думку дарадцы міністра адукацыі Віктара Іўчанкава, беларуская артаграфія спрасьцілася:
"Пісьмовая мова набліжаная да фанэтыкі, да фанэтычных законаў. Напрыклад, закон "аканьня". Канцавыя "эль" і "эр" пераходзяць у "аль" і "ар" — закон "аканьня". Ліквідаваныя старыя выключэньні, якія тычыліся словаў неславянскага паходжаньня Токіо, Ватэрлоо, Медэо — запраз будуць пісаць Токіа, Ватэрлоа, Медэа. Выклікалі шмат пытаньняў выключэньні з "ў". Але калі мы пішам "на ўроку" і "ва ўнівэрсытэце", то па фанэтычнай пазыцыі тут аднолькавая сытуацыя, хоць гэта слова і запазычанае. Гэта ліквідавана. Таму прасьцей будзе артаграфія".
На думку мовазнаўцы Зьмітра Саўкі, цяпер ня час наагул праводзіць зьмены:
"Вы пачытайце прадмову да закону! Там ясна і выразна напісана: "Час мяняецца, і ўвесь час мусіць мяняцца артаграфія" Так не павінна быць. Артаграфія — гэта якраз момант стабільнасьці, момант поўнай кансэрвацыі. Тады толькі трэба мяняць артаграфію, калі іначай ужо немагчыма, калі яна рэальна замінае камунікацыі. А там у самой прадмове на ўзроўні філязофіі закладаецца, што мы будзем правілы мяняць ледзьве ня кожны год! Маўляў, новыя працэсы ў мове ідуць, мы будзем іх у мове адлюстроўваць! Гэта не правапіс будзе, гэта лятарэя, гэта множаньне энтрапіі, гэта хаос".
На думку многіх экспэртаў, у краіне, дзе няма ніводнага цалкам беларускамоўнага тэлеканалу ці радыёстанцыі, дзе няма нацыянальнага ўнівэрсытэту з выкладаньнем выключна на роднай мове, лічаныя чыноўнікі публічна размаўляюць па-беларуску, а моўная палітыка накіраваная на звужэньне карыстаньня беларускай мовай у публічнай прасторы, гэтыя праблемы не вырашаюцца правапіснымі рэформамі.
Радыё Свабода 27.08.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/949/1710
Текущая дата: 15.11.2024