Белорусский портал в Казахстане

Супрацьэмігранцкія партыі набіраюць сілу па ўсёй Еўропе



Аўстрыйская ультраправая Партыя свабоды здабыла больш за чвэрць галасоў на выбарах у Вене ў нядзелю. Гэта сталася яшчэ адной прыкметай таго, што партыі, якія выступаюць супраць імігрантаў, набіраюць вагу па ўсёй Еўропе.

Партыя свабоды, якая здабыла міжнародную вядомасць у 1990-х пад кіраўніцтвам свайго тагачаснага лідара Ёрга Хайдэра, сёлета ў Вене заваявала 27,1% галасоў — у параўнанні з 14,8% у 2005. Гэта паставіла яе на другое месца пасля сацыял-дэмакратаў, якія набралі 44,2% у параўнанні з 49,1%.

Выбары адзначылі сейсмічны зрух у палітычным ландшафце альпійскай краіны. На працягу дзесяцігоддзяў, Вена, сталіца Аўстрыі і яе найбуйнейшы горад, стала асацыявалася з назвай Das Rote Wien, або «Чырвоная Вена» — намёк на моцны ўплыў сацыял-дэмакратаў у горадзе. Нядзельныя выбары сталі найгоршым вынікам для сацыял-дэмакратаў з 1996 года.

Ва ўсёй Еўропе радыкальныя партыі на апошніх выбарах дабіліся значных поспехаў — ад Нідэрландаў да Нарвегіі і Швецыі. Іх выступы супраць іншаземцаў рэзануюць з эканамічнай нестабільнасцю і асцярогамі, што мусульмане і іншыя меншасці спрычыняцца да росту злачыннасці, тэрарызму і эрозіі нацыянальнай ідэнтычнасці.

11 кастрычнiка 2010
Наша Ніва паводле online.wsj.com

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/949/2264
Текущая дата: 27.12.2024