Белорусский портал в Казахстане

Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Першы канал рыхтуе прэм`еру дакументальнага серыяла Grunwald



Да 600-годдзя адной з самых значных падзей Сярэднявечча — Грунвальдскай бітвы — Першы канал прадстаўляе прэм`еру пяцісерыйнага дакументальнага цыкла Grunwald. Прэм`ерны паказ пройдзе 12—18 ліпеня.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, праект ахоплівае 1400—1410 гады — перыяд, што папярэднічаў вайне паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і Вялікім княствам Літоўскім у саюзе з Каралеўствам польскім, а таксама саму вайну, вырашальнай бітвай якой 15 ліпеня 1410 года стала Грунвальдская бітва.

Дакументальны серыял прадстаўляе гістарычны экскурс з элементамі рэканструкцыі ў Вялікае княства Літоўскае, Польскае каралеўства і Тэўтонскі ордэн, распавядае аб прычынах вайны, самой Грунвальдскай бітве, адносінах бакоў, якія бралі ўдзел у канфлікце, дае характарыстыкі гістарычным асобам.

Здымкі серыяла праходзілі на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Аўтар сцэнарыя фільма — аглядальнік Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі Максім Кароткін, рэжысёр — Анастасія Кужоўнік.

Мінск   8 ліпеня 2010
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/953/1335
Текущая дата: 15.11.2024