Афіцыйная біяграфія прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зменена ў частцы даты яго нараджэння. У тэксце раздзела "Біяграфія" на сайце кіраўніка дзяржавы цяпер указана, што ён нарадзіўся на дзень пазней, чым лічылася да гэтага часу, — 31 жніўня 1954 года.
Іншыя афіцыйныя крыніцы яшчэ не паспелі змяніць дату нараджэння Лукашэнкі.
Як растлумачыла БелаПАН крыніца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, сутнасць у тым, што маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла ў ноч з 30-га на 31-га жніўня, а калі больш дакладна, то пасля апоўначы. "У 50-я гады ў раддамах у сельскай мясцовасці, зразумела, ніхто з секундамерам не стаяў, і дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся. І нованароджанага запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення парадзіхі ў раддом", — сказаў суразмоўца.
"З-за таго што прэзідэнт спакойна ставіцца да гэтай даты, ён не надаваў ёй значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з`явіўся на свет 31 жніўня, — адзначыла крыніца. — А пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з`яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/955/1810
Текущая дата: 26.12.2024