Белорусский портал в Казахстане

Дзень беларускага пісьменства



Зварот Прэзідэнта да удзельнікаў і гасцей урачыстасцяў з нагоды Дня беларускага пісьменства.

Паважаныя сябры!

Дзень беларускага пісьменства — традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцяў грамадзян. Беларусь — радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню.

У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымліваем развіццё нацыянальнага кнігавыдання і друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення і росквіту сапраўдных талентаў.

Сёлетнія святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнікі, на гасціннай, прыгожай і непаўторнай палескай зямлі, якую ў сваіх творах уславіў выдатны беларускі пісьменнік Іван Мележ, дзе жывуць і плённа працуюць шчырыя і руплівыя людзі.

Сардэчна віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
4 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/955/1831
Текущая дата: 26.12.2024