Белорусский портал в Казахстане

Беларускія вясельныя абрады набываюць папулярнасць сярод маладых



Падобна, беларускім закаханым надакучылі традыцыйныя шлюбы і яны вырашылі разнастаіць самы шчаслівы дзень свайго жыцця такой падзеяй, якая пэўна запомнілася б надоўга. Далоў пышную сукенку нявесты і строгі касцюм жаніха, вырашылі маладыя людзі і адправіліся ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Як распавяла дырэктар музея Святлана Лакатко, якая арганізоўвае вяселлі з нацыянальнымі абрадамі, ідэя стварэння падобных цырымоній з`явілася ў 2005 годзе. З года ў год жаніхоў і нявест, жадаючых злучыць свае лёсы пры дапамозе старадаўняга абраду, становіцца ўсё больш. Так, у 2009 годзе вясельнымі паслугамі музея скарысталіся больш за паўсотню пар, а на цяперашнюю восень на правядзенне ўрачыстасцяў у адпаведнасці з беларускімі традыцыямі нават утварылася чарга.

Святлана Лакатко адзначыла, што ў нашых продкаў цырымонія шлюбу доўжылася некалькі сутак, прычым абрады ў розных рэгіёнах краіны адрозніваліся. Працаўнікі музея выбралі з іх самыя цікавыя элементы, характэрныя для ўсіх цырымоній, і сумясцілі ў адной, якая па часе займае ад паўтары да дзвюх гадзін. Больш таго, у апошнія гады нявесты і жаніхі падчас праходжання старадаўняга абраду ўсё часцей  адмаўляюцца ад белай сукенкі і чорнага смокінга і апранаюцца ў нацыянальныя строі.

Набіраючым абароты папулярнасці абрадам далёка не заўсёды карыстаюцца пары, дзе абое закаханыя з`яўляюцца беларусамі па нацыянальнасці. Так, самай арыгінальнай на яе памяці была пара, якая складалася з беларуса і японкі, прычым дзяўчына падчас цырымоніі была апранутая ў японскі нацыянальны касцюм. Акрамя таго, былі змешаныя пары, якія складаліся з беларускі і немца, беларускі і ліванца.

У бліжэйшай будучыні Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту плануе аднавіць старадаўні беларускі абрад вянчання, а таксама святкаванне "залатога" (50-гадовага) вяселля. Цяпер над гэтым працуюць спецыялісты.

БЕЛТА
27.08.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/956/1712
Текущая дата: 26.12.2024