Аляксандр Лукашэнка: Там, дзе з дзяцінства прыцягваюць да працы, догляду жывёлы і агародніцтва, менш праблем з п`янствам і іншымі негатыўнымі з`явамі.
У Беларусі неабходна распрацаваць праграму па падтрымцы і развіцці асабістых падсобных гаспадарак да 2015 года, зрабіўшы яе зразумелай і даступнай. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 мая на нарадзе па пытаннях развіцця асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Пытанне развіцця асабістых падсобных гаспадарак "неаднаразова ўзнімалася прэзідэнтам". Упершыню яно было разгледжана ў 2000 годзе. Развіццё сялянскіх (фермерскіх) і асабістых падсобных гаспадарак увайшло асобным кірункам у Дзяржаўную праграму адраджэння і развіцця вёскі на 2005—2010 гады.
Аднак, "нягледзячы на ўсе прынятыя меры, становішча спраў у гэтым сектары эканомікі стабільна пагаршалася". Гэта катэгорыя гаспадарак "іграе значную ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі краіны, занятасці насельніцтва, служыць дадатковай крыніцай даходаў сельскіх жыхароў". Выкарыстоўваючы крыху больш як 11% сельскагаспадарчых зямель, грамадзяне ў асабістых падсобных гаспадарках вырабляюць каля 30% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. У гэтых гаспадарках вырошчваюцца найбольш працаёмкія культуры — бульба (88% агульнага збору), агародніна (80%), плады і ягады (больш за 90%).
Колькасць асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна жывуць у сельскай мясцовасці, няўхільна памяншаецца: у параўнанні з 2000 годам іх стала менш на 175 тыс., або на 14%. Гэта тэндэнцыя характэрная для ўсіх абласцей.
На думку Лукашэнкі, такія гаспадаркі выконваюць і важную выхаваўчую функцыю: "Жыццё паказвае: там, дзе з дзяцінства прыцягваюць да працы, догляду жывёлы і агародніцтва, там менш праблем з п`янствам і іншымі негатыўнымі з`явамі".
Лукашэнка лічыць, што нельга на 100% пагадзіцца з меркаваннем, што аб`ектыўнымі прычынамі спаду з`яўляюцца скарачэнне колькасці сельскіх жыхароў, старэнне сялян, нежаданне моладзі абзаводзіцца падсобнай гаспадаркай. "Справа не столькі ў аб`ектыўных прычынах, колькі ў абыякавым, дакладней, у нядбайным стаўленні ў першую чаргу з боку мясцовых улад да клопатаў людзей, якія вядуць падсобныя гаспадаркі, — сказаў Лукашэнка. — Практычна ўсё кінута на самацёк, маўляў, выжывуць — дык выжывуць, а не — дык не, за прыватнікаў, здаецца, мы не ў адказе. Так нікуды не варта".
Ён пагадзіўся з неабходнасцю распрацоўкі праграмы па падтрымцы і развіцці асабістых падсобных гаспадарак да 2015 года. Аднак, падкрэсліў Лукашэнка, "гэта павінна быць вельмі зразумелая, даступная і кароткая праграма, дзе будзе вызначана яшчэ раз, што такое асабістая падсобная гаспадарка, якія льготы, прывілеі і падтрымка, але ні ў якім разе не ўтрыманства". У дакуменце таксама будуць вызначаны адказныя за яе рэалізацыю: кіраўнікі гаспадаркі, сельсавета і райвыканкама.
Мінск, 18 мая БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/959/730
Текущая дата: 15.11.2024