Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Літвы ўзнагародзіла Шушкевіча Ордэнам Вітаўта Вялікага



Ордэн будзе ўручаны першаму кіраўніку незалежнай Беларусі ў Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч атрымаў ліст з канцылярыі прэзідэнта Літвы, у якім паведамляецца, што Даля Грыбаўскайтэ ўзнагароджвае яго Ордэнам Вітаўта Вялікага. Узнагарода будзе ўручаная Станіславу Шушкевічу падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы 6 ліпеня – у Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

«Я часта бываю ў Літве. І літоўскія палітыкі дагэтуль удзячныя, што ў самыя цяжкія хвіліны існавання літоўскай дзяржавы, у 1990 годзе, калі ў Вільні захапілі тэлецэнтр, была пагроза разгону парламента, я туды прыехаў як першы намеснік Вярхоўнага Савета Беларусі і выказаў сваю салідарнасць з літоўскім народам. У Літве таксама віталі маю ініцыятыву па вывядзенні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Гэта спрыяла не толькі нашай бяспецы, але і літоўскай таксама. Для мяне вялікі гонар атрымаць сёння Ордэн Вітаўта Вялікага», - адзначыў Шушкевіч у інтэрв`ю сайту charter97.org.

Хартыя 97
22.06.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/963/1146
Текущая дата: 25.12.2024