Каля паўсотні гомельскіх маладзёнаў сустрэлі сёньня ўсход сонца на рацэ Іпуць у Добрускім раёне. Грамадзка-культурніцкая суполка «Талака» зладзіла тут паводле старажытных канонаў самае рамантычнае беларускае сьвята — Купальле.
Усю ноч ля вогнішча гучалі песьні, грала дуда, вадзіліся карагоды. Самыя адважныя скакалі праз агонь і прынялі на досьвітку ачышчэньне вадою ў нясьпешнай плыні Іпуці.
«Ой пойдзем, сястрыцы, пойдзем на зарніцу.
Ночка мала — купальная».
Апавядае ініцыятарка сьвята, кіраўніца гомельскай «Талакі» Ларыса Шчыракова.
«Традыцыя беларускага Купальля — яна ёсьць, яна пашыраецца. Ахвочых удзельнічаць у абрадзе з кожным годам становіцца ўсё больш. Купальле ў дадзеным выпадку выступае не як мэта, а як сродак — сродак папулярызацыі народнай культуры, традыцыйнай культуры сьпеваў, танцаў, гульняў. У традыцыйным народным календары гэта самае відовішчнае сьвята.
Кананічна сьвята ў гонар Сонца трэба рабіць менавіта на сонцазварот. Дасьледчыкі кажуць, што гэта можа быць з 21 на 22, з 22 на 23 альбо з 23 на 24 чэрвеня».
Акурат сёньня Сонца ў сваім руху па небасхіле дасягнула найвышэйшай кропкі. Дзень цяпер самы працяглы, а ноч — самая кароткая. Нябеснае сьвяціла аддае ўсю сваю моц, усю жыццестваральную сілу навакольлю і… паварочвае на зіму. Зёлкі на Купальле і чаруюць, і лекуюць, а ў лясным гушчары распускаецца дзівосная папараць-кветка.
Паводле традыцыі, менавіта ў гэты дзень дзяўчаты гадаюць, каб вызначыць свой лёс — пускаюць нават на рачную плынь вянкі, каб сустрэліся яны зь вянкамі абраньнікаў.
Талакоўцы сёлета ня проста ладзілі купальскае сьвята, а адмыслова рыхтавалі да яго моладзь — за два тыдні да паездкі на Іпуць вучылі ў гарадзкім парку хлапцоў і дзяўчат народным танцам. Спрычынілася да гэтага найперш сябра «Талакі» Марыя Тульжанкова: «Мы развучвалі даволі шмат беларускіх танцаў — гэта ойра, кракавяк, полька-матылёк, полька-Агата. І нават развучвалі гульні народныя, напрыклад, „Дзяркач“ — яна з такіх спэцыфічных, крыху эратычных народных гульняў купальскага накірунку. Вучылі „Цяцерку“, карагоды купальскія, каб падрыхтавацца да сьвята. Людзі крыху ўцягнуліся, навучыліся танчыць. І вось я зараз бачу некаторых маладзёнаў, якія прыходзілі на майстар-клясу тут, у лесе, на Купальлі».
Студэнтка Марына кажа, што раней Купальле бачыла толькі ў горадзе. На купальскай імпрэзе на прыродзе — першы раз:
«У гэтым сьвяце мяне прыцягвае тое, што я магу дакрануцца да сваіх каранёў, пазнаць абрады, якія ўзьніклі ў Беларусі ў старажытнасьці. Цікава было зьбіраць кветкі, плесьці вянкі. Падабаюцца скокі ля вогнішча».
Уражаны аўтэнтычным Купальлем і малады гамяльчук спадар Пётар: «Захапляе ўсё гэтае відовішча, якое адбываецца цягам ночы — і танцы, і песьні, і гэтыя людзі, і гэтая іхняя ўсяночная апантанасьць і настрой. Даў бог, што да гэтага часу мы ведаем асноўныя элемэнты сьвята й намагаемся, імкнемся іх захаваць».
На купальскім сьвяце граў на дудзе прафэсійны музыка Радзівон Баеў — яго «Талака» ўжо другі год запар запрашае на Іпуць з украінскага Чарнігава:
«Падабаецца перш за ўсё тое, што Купальле тут праводзяць, а ў нас — не. У нас яно праводзіцца толькі афіцыйна для насельніцтва гарадоў, а так, як „Талака“, на народным узроўні ў нас нічога ня робіцца. Прынамсі, на Чарнігаўшчыне. Кіеўшчына, мабыць, робіць, Палтаўшчына, Львоўшчына — так. А на Чарнігаўшчыне няма такога прыкладу. Гэта ўнікальна, гэта вельмі добра, што зьбіраюцца ня проста людзі, а людзі зь беларускай ідэалёгіяй».
24.06.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/963/1220
Текущая дата: 25.12.2024