На абмеркаванні перадпрэм`ернага прагляду беларуска-расійскага мастацкага фільма "Брэсцкая крэпасць" у мінскім кінатэатры "Цэнтральны" 17 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў стан спраў у айчынным кінематографе.
"Дзе наш кінематограф, дзе гэтыя фільмы, якія абяцаныя?" — сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.
Ён падкрэсліў, што фільм "Брэсцкая крэпасць" для яго ўжо гісторыя. Лукашэнка патлумачыў, што прэзідэнт павінен думаць пра такія і яшчэ лепшыя карціны ў будучым. "Тое, пра што мы дамаўляліся, што з экранаў нашых тэлевізараў мы будзем бачыць добры матэрыял, добрыя філдьмы, — гэтага пакуль не адбываецца", — мяркуе беларускі кіраўнік. Ён падкрэсліў, што ў гэтым плане "капітальны запыт" будзе і з кіраўнікоў тэлеканалаў.
"Калі нацыя і асобныя групы (з якіх і складаецца нацыя) не бачаць перспектывы, то прэзідэнт павінен пра гэта думаць. А што паесці, у што апрануцца — у нас зараз усё гэта, дзякуй богу, ёсць", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, дзяржава не можа аказваць падтрымку абсалютна ўсім. Падтрымка аказваецца найбольш таленавітым, напрыклад, у сферы культуры і мастацтва, — "тым, якія самі імкнуцца і даказваюць справай сваё жаданне дасягнуць пэўных поспехаў".
Лукашэнка паведаміў, што больш падрабязна пытанне аб развіцці беларускага кінематографа будзе абмеркавана падчас нарады, якая зараз рыхтуецца.
Беларуска-расійскі поўнаметражны мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць" зняты па заказу Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы кампаніяй "Цэнтрал Партнершып" (Расія) і Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм". Жанр стужкі — патрыятычная драма.
Тэатралізаваная прэм`ера фільма адбудзецца ноччу 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці, а яго выхад у шырокі пракат у Беларусі і Расіі запланаваны на лістапад.
Мінск, 17 чэрвеня 2010 БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/964/1062
Текущая дата: 24.12.2024