Белорусский портал в Казахстане

У Баку загавораць па-беларуску



Цэнтар беларускай мовы і культуры адкрыўся сёньня ў Бакінскім славянскім ўнівэрсытэце. Удзел у цырымоніі ўзяў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Таксама дасягнутая дамоўленасць аб адкрыцці азэрбайджанскага цэнтру ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка. Бакінскі славянскі ўнівэрсытэт падтрымлівае шчыльныя сувязі з БДПУ, а ад наступнага навучальнага году яны маюць абмяняцца выкладчыкамі беларускай і азэрбайджанскай моваў.

Аляксандру Лукашэнку было нададзенае званне Ганаровага доктара Бакінскага славянскага ўнівэрсітэту.


04.06.2010      БелТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/965/892
Текущая дата: 24.12.2024