Напярэдадні юбілею ў Франкфурце‑на‑Майне, дзе жыве цяпер Барыс Кіт, з усясьветна вядомым навукоўцам і шчырым патрыётам Беларусі пагутарыў карэспандэнт Радыё Свабода.
«Барыс Уладзіміравіч, сто гадоў — цудоўная і нават унікальная магчымасьць ня толькі падвесьці вынікі жыцьця, але і ацаніць ягоную якасьць, разабрацца ў ягонай філязофіі. І таму я хацеў бы, каб вы, зыходзячы са свайго канкрэтнага жыцьцёвага досьведу, адказалі на некалькі агульначалавечых пытаньняў. Ну і найперш: што трэба, каб дажыць да 100 гадоў?»
«Каб дажыць да 100 гадоў, ёсьць шмат такіх элемэнтаў, прычын, зьвязаных ня толькі з харчаваньнем ці захаваньнем здароўя, але таксама і зь цікавым інтэлектуальным жыцьцём. І вось гэта мне ўдалося ў маім жыцьці. Па‑першае, на Беларусі я шмат гадоў быў настаўнікам і вельмі любіў гэтую сваю прафэсію. І лічу, што гэта адна з найважнейшых і найцікавейшых прафэсій у чалавецтва.
А пазьней у Амэрыцы мне ўдалося таксама патрапіць у навуку, у дасьледаваньні найцікавейшых рэчаў у астранаўтыцы. Асабліва я ганаруся, што я браў удзел у распрацоўцы падарожжа на Месяц. Гэта Амэрыка пасьпяхова закончыла, паслаўшы 6 разоў сваіх астранаўтаў на Месяц. Адначасна я таксама быў прафэсарам Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту, 30 гадоў, што мне таксама давала вялікае задавальненьне, бо я вучыў новыя пакаленьні навуцы. Вось гэта ўсё і склалася на тое, што мне Бог даў пражыць так доўга. Аж 100 гадоў.
Можа, таксама памагло тое, што на Беларусі на пачатку майго жыцьця ў дзяцінстве прыйшлося перажываць страшэнна цяжкія часы, голад і іншае — гэта таксама дапамагло фізычнаму стану чалавека.
А таксама, што самае галоўнае, я стараўся дапамагаць людзям, любіў людзей, дапамагаў ім. І гэта мне прыносіла вялікае задавальненьне. Я стараўся ніколі нікому не зрабіць шкоды, гэта значыць, што я маю чыстае жыцьцёвае сумленьне. І гэта, лічу, ёсьць вялікая частка прычын таго, што зьберагае чалавека, дапамагае яму трымацца здаровым».
«Апрача гэтага, што вам яшчэ прыносіла ў жыцьці радасьць?»
«Само жыцьцё, вось, напрыклад, кантакты зь вялікімі людзьмі, з добрымі сябрамі, шчасьлівы шлюб, магчымасьць мець выдатных дзяцей. Я меў двух сыноў. На жаль, адзін ужо памёр… Але ён дасягнуў высокіх ступеняў у сваёй кар’еры, сышоўшы ў адстаўку памочнікам кіраўніка НАСА ў Вашынгтоне. Другі мой сын, таксама пасьпяховы, вельмі шмат мне прыносіў задавальненьня, радасьці, стаў хірургам, што зьяўляецца складанай прафэсіяй.
На заканчэньне хачу сказаць, што я шчасьлівы чалавек, што, нягледзячы на ўсе цяжкасьці і моманты, калі мне даводзілася ледзьве не памерці, пражыў гэта ўсё, прайшоў. Я лічу, што самы найвышэйшы наш апякун Бог мяне трымаў увесь час у сваёй апецы».
«Як вы ставіліся цягам свайго жыцьця да няўдачаў, да бедаў і праблемаў?»
«Усяго поўна было ў жыцьці. Жыцьцё было доўгае, і праблем было шмат. Ну вось хоць бы тое, што я ўжо згадаў, што я падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў арыштаваны, абвінавачаны ў сувязях з партызанамі і правёў у Глыбокім 30 дзён, кожны дзень чакаючы сьмерці, у камэры сьмяротнікаў. Ну вось, адна з асноўных цяжкасьцяў, што я перажыў».
«Што давала вам сілы гэта перажыць?»
«Цікавае ў маім характары тое, што ў самыя цяжкія моманты прыходзіла нейкае такое халоднае цярпеньне. Адносіўся да ўсяго з прымірэньнем і холадам. Што будзе — тое будзе».
«Барыс Уладзіміравіч, у чалавечым жыцьці чаго больш — радасьці ці гора?»
«Цяжка мераць. Можна было толькі сказаць, што многа было аднаго і другога. Гэта не памераеш ніякай лінейкай».
Барыс Уладзіміравіч, вам 100 гадоў, і вы можаце напэўна адказаць, ці ёсьць узроставая мяжа для каханьня?»
«Я нармальны чалавек, зразумелая рэч, што я як мужчына меў розныя каханьні ў сваім жыцьці, ад малых гадоў нават. І меў вельмі такія цудоўныя моманты жыцьця, якія правёў з кабетамі. Некаторыя зь іх цяпер не жывуць нават, але таксама ёсьць такія, што жывуць, і я вельмі ім удзячны, бо, асабліва апошняя мая, Тамара, яна мне вельмі дапамагла ў маім жыцьці ў Нямеччыне. Таму што сама яна высокаінтэлігентная жанчына, дапамагала мне ўсюды, і я яе таксама заўсёды браў з сабою, калі езьдзіў на міжнародныя кангрэсы астранаўтыкі».
«І, завяршаючы размову, хацеў бы спытаць: ці ў цэлым вы лічыце сябе шчасьлівым чалавекам?»
«У апошні момант памёр мой старэйшы сын, і вось гэта мяне вельмі засмуціла. Але наагул да гэтага я мог сказаць, што я сапраўды шчасьлівы чалавек».
Валер Каліноўскі, Радыё Свабода 6 красавiка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/970/384
Текущая дата: 24.12.2024