Белорусский портал в Казахстане

Шэнгенскае пагадненне



Пасольствы краін Шэнгена плануюць на працягу года зрабіць адзіным спіс дакументаў на атрыманне візы

Пасольствы краін Шэнгенскага пагаднення плануюць на працягу года зрабіць адзіным спіс дакументаў на атрыманне візы, што падаюцца разам з візавай анкетай. Аб гэтым паведамілі сёння на брыфінгу ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Сёння адбылася сустрэча з супрацоўнікамі консульскіх устаноў краін ЕС, на якой ішла размова аб тым, як зрабіць аднастайным пакет дакументаў, што прадастаўляюцца. Магчыма, ужо на працягу бягучага года ўдасца прыняць рашэнне па гэтым пытанні.

Цяпер для кожнай з консульска-візавых службаў пасольстваў краін ЕС патрабуецца свой спіс дакументаў. Калі заяўнік звяртаецца ў пасольства з просьбай аб выдачы візы, то яму даводзіцца пацвярджаць дастатковую колькасць інфармацыі, у прыватнасці аб мэтах паездкі, месцы пражывання ў краіне, якую ён хоча наведаць, наяўнасці сродкаў на сваё знаходжанне за мяжой, а таксама аб намеры вярнуцца на радзіму. Як лічаць у прадстаўніцтве ЕС, набор усіх дакументаў, што прадастаўляюцца на атрыманне візы, неабходна гарманізаваць, гэта значыць зрабіць адзіным.

9 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/.


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/970/429
Текущая дата: 23.12.2024