Традыцыйны Беларускі навагодні баль адбыўся 16 студзеня ў Варшаве.
Традыцыйны Беларускі навагодні баль адбыўся 16 студзеня ў Варшаве. Баль праводзіцца ўжо больш за трыццаць гадоў варшаўскім адзяленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, Цэнтрам славянскай культуры ў Варшаве, пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы.
На беларускім балі прысутнічалі этнічныя беларусы з Варшавы, Беластока, некаторых іншых гарадоў Польшчы, беларускія дыпламаты - усяго каля 200 чалавек. Многія з іх наведваюць беларускія балі з пачатку іх арганізацыі.
На балі з вялікім поспехам і цікавай канцэртнай праграмай выступіў народны ансамбль народнай музыкі “Гарадніца” Гродзенскага гарадскога Дома культуры, запрошаны Пасольствам у Варшаву.
Традыцыйна ў балі прымае ўдзел адзін з калектываў беларускай меншасці з Беласточчыны, на гэты раз выступіў эстрадны ансамбль “AS” з Беластока.
З навагоднімі віншаваннямі да ўдзельнікаў балю звярнуўся Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Алег Карначоў, які падкрэсліў важную ролю правядзення беларускіх баляў у Варшаве, якія спрыяюць захаванню этнічнай адметнасці беларусаў Польшчы, умацаванню сяброўства і добрасуседскіх адносін паміж беларускім і польскім народамі.
Падчас балю была праведзена навагодняя латарэя з каштоўнымі прызамі, падрыхтаванымі Пасольствам, Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы. Удзельнікі латарэі атрымалі беларускія сувеніры, альбомы, каляндары і іншыя прызы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/974/186
Текущая дата: 23.12.2024