Выйшла ў свет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае", выдадзеная кампаніяй "БелТонМедыя".
Валянціна Аксак Радыё Свабода
Выйшла ў свет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае", выдадзеная кампаніяй "БелТонМедыя".
Галоўную працу знанага беларускага дасьледчыка чытае тэатральны пэдагог прафэсар Андрэй Каляда. Цягам дваццаці з паловай гадзінаў слухач мае магчымасьць пачуць праўдзівую гісторыю беларускай дзяржавы ў Ермаловічавым выкладзе.
Мікола Ермаловіч - гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Яго шматлікія самвыдатаўскія тэксты ў 70-80-я гады мінулага стагодзьдзя нелегальна распаўсюджваліся па Беларусі пад назовам "Гутаркі" ў машынапісных копіях.
Гэтымі паэтычнымі і празаічнымі творамі і пазьнейшымі фундамэнтальнымі дасьледчыцкімі працамі "Па сьлядах аднаго міта", "Старажытная Беларусь", "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае" Мікола Ермаловіч запачаткаваў новую беларускую рамантычную гістарыяграфію.
Ён фактычна стварыў альтэрнатыўную афіцыйнай расейскай і савецкай гісторыю Беларусі, у якой сьцьвярджаў тысячагадовую самастойнасьць беларускай дзяржавы.
Незалежная Беларусь адзначыла ў 1992 годзе навуковы і грамадзянскі чын Міколы Ермаловіча Дзяржаўнай прэміяй.
Апошнія дні славутага навукоўца былі самотнымі і трагічнымі. Асьлеплы і адзінокі, 5 сакавіка 2000 году ён загінуў на менскай вуліцы пад коламі аўтамабіля.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/975/137
Текущая дата: 23.12.2024