Навукова Мэтадычная Рада Міністэрства культуры падтрымала прапанову архітэктара Міхаіла Гайдуковіча аб фармаваньні гісторыка-культурнага комплексу «Брэст» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці.

Як паведаміла Свабодзе архітэктар Ірына Лаўроўская, у сувязі з гэтым у Берасьці ствараецца новы творчы калектыў, які на працягу трох месяцаў павінен распрацаваць канкрэтныя прапановы музэефікацыі і адаптацыі гістарычнай забудовы, выканаць макет і прадставіць прапановы на разгляд прэзыдэнту Беларусі.
У склад творчага калектыву далі згоду ўвайсьці калектыў архітэктараў «Брэстрэстаўрацыяпраект» на чале з Уладзімірам Казаковым, архітэктары Валерый Кіскевіч і Аляксей Андраюк, незалежная група пад кіраўніцтвам доктара архітэктуры і ўрбаністыкі Ірыны Лаўроўскай.

Каардынаваць працу творчага калектыву будзе Міхаіл Гайдуковіч.
24.06.2010
Радыё Свабода
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/977/1193
Текущая дата: 14.03.2025