Белорусский портал в Казахстане

МАРГ устанавіў пералік алкаголю для свабоднага імпарту ў 2025 годзе



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла пералік алкагольных напояў на 2025 год, на імпарт якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы.

Адпаведная пастанова МАРГ ад 14 лістапада 2024 года № 69 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік увайшлі 22 найменні французскага шампанскага (у тым ліку Moet & Chandon, Veuve Clicquot Ponsardin Brut, Dom Perignon, Louis Roederer Cristal, G. H. Mumm, Perrier-Jouet, Bollinger), 52 найменні каньякоў, у тым ліку вырабленых з каньячных спіртоў, вытрыманых больш за 10 гадоў (Hennessy, Martell, Rеmy Martin, Camus, Erebuni, Armenia, Legenda Moldovei, Hine, Courvoisier і інш.), 85 найменняў віскі (Grant’s, Aberlour, Ballantine’s, Jameson, Jim Beam Black, Bushmills, the Macallan і інш.), 26 найменняў рому (Bacardi, Havana Club, Varadero, Angostura і інш.), 3 найменні джыну.

Таксама ў пераліку вінаградныя віны з мінімальнай цаной вытворцы 13 еўра за 1 л на ўмовах FCA — склад вытворцы. У выпадку, калі аб’ём пасудзіны складае менш (больш) 1 л, мінімальны кошт разлічваецца прапарцыйна ёмістасці і не павінна быць ніжэй 13 еўра за 1 л.

Дакумент уступіць ў моц з 1 студзеня 2025 года.

Звязда, 29 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/1/76034
Текущая дата: 27.12.2024