Белорусский портал в Казахстане

Іспанскія алівы вядомай маркі забаронены да продажу ў Беларусі



Іспанскія алівы маркі Gusto забаронены да продажу ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

Гаворка ідзе аб алівах, фаршаваных ласосем. Паведамляецца, што яны небяспечныя для спажывання. У гэтай прадукцыі знайшлі незаяўлены і недапушчальны пры вытворчасці алівак кансервант — дыяксід серы (Е220).

Увоз і рэалізацыя забаронены з 3 красавіка.

Звязда, 28 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/1/77625
Текущая дата: 02.04.2025