Белорусский портал в Казахстане

«Белэнерга»: з 2021 года ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 385 км цепласетак



Пра гэта расказаў намеснік галоўнага інжынера ДВА «Белэнерга» Аляксандр Міхнюк.

Што датычыцца пытання энергетычнай бяспекі, Аляксандр Міхнюк адзначыў, што ў краіне вырабатаны адпаведны канцэпт. «Ён прадугледжвае дыверсіфікацыю паставак паліва, рэзерваванне для таго, каб мы ў выпадку нейкіх абмежаванняў і пазаштатных сітуацый максімальна доўга змаглі забяспечваць Паліўна-энергетычны комплекс усімі неабходнымі рэсурсамі. Што тычыцца ДВА „Белэнерга“, то ў нас распрацавана праграма комплекснай мадэрнізацыі вытворчасці энергетычнай сферы на 2021-2025 гады. Гэтая праграма ўключае ў сябе рэалізацыю мерапрыемстваў па комплекснай мадэрнізацыі энергетычных станцый, кацельняў, электрычных і цеплавых сетак», — расказаў ён.

З 2021 года ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю Беларуская АЭС у складзе двух пускавых блокаў з сумарнай устаноўленай магутнасцю 2340 МВт. «Таксама па энергасістэме пасля будаўніцтва і рэканструкцыі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 7,2 тыс. км ліній электраперадач рознага класа напружання ад 0,4 да 330 кВ.уведзена ў эксплуатацыю больш за 385 км цеплавых сетак. Гэта шмат», — падкрэсліў Аляксандр Міхнюк.

Таксама за гэты час забяспечана рэканструкцыя больш за 20 энергакрыніц з мэтай павышэння эканамічнасці і надзейнасці работы, а таксама з уводам у эксплуатацыю рэканструявана больш за 70 электрападстанцый напружаннем класа 35 кВ і вышэй. У поўным аб’ёме завершаны мерапрыемствы па рэжымнай інтэграцыі Беларускай АЭС у баланс энергасістэмы.

24 верасня стала для беларускай энергетыкі знакавай датай — у гэты дзень БелАЭС вырабатана 35 млрд кВт.ч з моманту яе ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму. «Гэтая лічба супастаўная з гадавым спажываннем электраэнергіі Рэспублікай Беларусь», — звярнуў увагу ён.

Звязда, 3 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/10/75437
Текущая дата: 28.12.2024