Белорусский портал в Казахстане

Больш за 230 тыс. турыстаў з 69 краін летась наведалі Беларусь



Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт да Сусветнага дня турызму, які адзначаецца 27 верасня.

Паводле звестак Белстата, летась колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, склала 233,1 тыс.чалавек. Яны прыбылі з 69 краін свету, а сярэдняя працягласць знаходжання ў краіне склала 4 дні.

Топ-5 краін па колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў узначаліла Расія (95%), далей ідуць Латвія, Літва, Эстонія і Кітай.

Звязда, 27 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/12/75318
Текущая дата: 28.12.2024