Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня правёў у Іркуцку сустрэчу з губернатарам Іркуцкай вобласці Расіі Ігарам Кобзевым.
Кіраўніка беларускай дзяржавы ля будынка Урада Іркуцкай вобласці сустракалі з хлебам-соллю і народнымі песнямі. Разам з губернатарам да Аляксандра Лукашэнкі выйшлі ветэраны вайны і працы, артысты фальклорнага ансамбля Іркуцкага таварыства беларускай культуры і народнага фальклорнага ансамбля "Абярэг" Іркуцкага абласнога Дома народнай творчасці.
"Ведаю, што вы даўно жадалі наведаць Байкал. У верасні 2020 года (у гэты час Ігар Кобзеў наведваў з рабочым візітам Рэспубліку Беларусь.) вы сказалі, што зробіце гэта абавязкова. Дзякуй, што стрымалі сваё слова", - сказаў кіраўнік расійскага рэгіёна.
Ігар Кобзеў праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі аб магчымасцях рэгіёна і яго прамысловым патэнцыяле. Ён спыніўся на эканоміцы вобласці і расказаў аб рэалізацыі буйнейшых інвестыцыйных праектаў.
"Нам сёння патрэбна і неабходна прысутнасць нашых братоў, калег і партнёраў. Мы заўсёды адкрыты", - сказаў губернатар.
Пасля сустрэчы з Ігарам Кобзевым Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з мясцовымі жыхарамі: гараджане сабраліся ля ганка і чакалі Прэзідэнта Беларусі. Як аказалася, у многіх з іх сваякі пражываюць у нашай краіне.
"Прыязджайце часцей", - папрасілі іркуцяне, робячы памятныя фатаграфіі з беларускім лідарам.
Затым кіраўнік дзяржавы накіраваўся на Іркуцкі авіяцыйны завод.
Беларусь і Іркуцкая вобласць маюць даўнія і трывалыя ўзаемаадносіны. Гэты расійскі рэгіён з’яўляецца для Беларусі даўнім і важным партнёрам як у гандлі, так і ў інвестыцыйнай і культурнай сферах.
Як вядома, Беларусь і Расія асаблівую ўвагу ўдзяляюць развіццю ўласнага авіябудавання. Перад расійскай авіябудаўнічай галіной стаіць задача рэалізаваць маштабныя праекты па нарошчванні аб`ёмаў выпуску суднаў грамадзянскай авіяцыі. Прадпрыемствы Беларусі даўно падключыліся да рэалізацыі гэтай задачы, яны дапамагаюць з пастаўкамі авіяцыйных кампанентаў, вузлоў і агрэгатаў.
Сярод іншых сфер узаемадзеяння - лясная гаспадарка і будаўніцтва. Апроч таго, для Іркуцкай вобласці могуць уяўляць цікавасць беларускае горна-шахтавае абсталяванне і кар`ерная тэхніка, грузавыя аўтамабілі, пасажырскі транспарт.
5 чэрвеня 2024, Іркуцк
БЕЛТА
5 чэрвеня 2024, Іркуцк
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/15/74366
Текущая дата: 20.11.2024