Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,532 млрд у эквіваленце. Адпаведныя дадзеныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка.
За ліпень 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $173,5 млн (2 працэнты) пасля зніжэння ў чэрвені 2024 года на $52,9 млн (0,63 працэнта).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб`ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 жніўня гэтага года склаў $2,942 млрд, зменшыўшыся за ліпень на $5,4 млн (на 0,19 працэнта), аб`ём манетарнага золата - $4,2133 млрд, павялічыўшыся на $162,5 млн (на 4 працэнты).
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб`ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш за $6 млрд.
7 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
7 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/16/74891
Текущая дата: 29.12.2024