Белорусский портал в Казахстане

Чаму ў еўрапейскіх рэгіёнаў няма будучыні, растлумачыў эксперт



Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, чаму ў еўрапейскіх рэгіёнаў няма будучыні.

На думку Аляксея Аўдоніна, калі размова ідзе аб рэалізацыі праграмы "Адзін раён - адзін праект", то ў першую чаргу гэта пра будучыню і стабільнасць грамадства, у тым ліку грамадзян, якія пражываюць у рэгіёнах.

"Людзі павінны разумець, што ў іх ёсць рабочыя перспектыўныя месцы, што яны могуць перавучыцца або павысіць кваліфікацыю і знайсці сябе ў тым ці іншым напрамку, калі ёсць жаданне", - адзначыў ён.

Еўрасаюз вельмі глыбока распрацоўваў тэму развіцця рэгіёнаў, асабліва ва Усходняй Еўропе, нагадаў эксперт. "Трэба разумець, што як бы яны ні папулярызавалі сваю дэмакратыю або нейкія свае гуманітарныя праекты, усё роўна ўсё заканчваецца толькі адным - рэгіёны сельскай мясцовасці разараюцца. Паглядзіце, як знішчалі ў той жа Еўропе фермераў, рольнікаў (земляробаў) у Польшчы. У краінах Балтыі што адбылося - разарылі мясцовыя гаспадаркі і куды моладзь паехала? У Германію, Францыю там, Італію або Вялікабрытанію, каму пашанцавала - у Злучаныя Штаты Амерыкі", - сказаў ён.

Эканаміст перакананы: гаварыць аб тым, што яны арыентаваны на развіццё рэгіёнаў - хутчэй папулізм, чым рэальныя праекты. "Калі б былі рэальныя праекты, то моладзь знаходзілася б у рэгіёнах, развівала б сельскую мясцовасць, і мы бачылі б статыстыку па Польшчы, краінах Балтыі, Украіны, што ў іх там сельская гаспадарка развіваецца і мясцовая механізацыя. У суседніх краінах Еўрасаюза мы не бачым такога развіцця, няма там у рэгіёнаў будучыні", - рэзюмаваў Аляксей Аўдонін.

18 мая 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/17/74160
Текущая дата: 20.11.2024