Аб гэтым гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе ЕАБР
"Рэальная заработная плата вырасла на 12,5 працэнта ў верасні 2024 года пасля 12,3 працэнта ў жніўні (да аналагічнага перыяду 2023 года.). Росту заработнай платы садзейнічала павышэнне базавай стаўкі з 1 верасня 2024 года", - гаворыцца ў аглядзе.
Аналітыкі ЕАБР адзначылі, што важным фактарам, які ўплывае на дынаміку заработных плат, з`яўляецца сітуацыя на рынку працы. Назіраецца ўстойлівы рост вакансій (+21,6 працэнта ў верасні) на фоне скарачэння колькасці занятых у эканоміцы (-0,8 працэнта ў жніўні). Пры гэтым узровень беспрацоўя знізіўся да 2,9 працэнта, абнавіўшы гістарычны мінімум.
28 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
28 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/2/75697
Текущая дата: 20.11.2024