Белорусский портал в Казахстане

Рэкордную колькасць новых аўтамабіляў прадалі ў Беларусі ў кастрычніку



Агульныя продажы новых легкавых аўтамабіляў у кастрычніку 2024 года склалі амаль 5 тыс.адзінак, што стала рэкордным паказчыкам у гэтым годзе.

«Продажы новых аўтамабіляў праз дылерскія сеткі кампаній, якія ўваходзяць у склад БАА, наглядна прадэманстравалі захаванне тэндэнцыі да росту рынку. Агульная колькасць рэалізаваных удзельнікамі БАА новых легкавых аўтамабіляў у кастрычніку склала амаль 5 тыс.адзінак, што з’яўляецца новым рэкордам продажаў у бягучым годзе», — распавялі ў асацыяцыі.

У дачыненні да верасня 2024 года продажы легкавых аўтамабіляў у кастрычніку выраслі на 669 адзінак. У параўнанні з кастрычнікам 2023 года рэалізацыя новых легкавых аўтамабіляў вырасла больш чым у 2 разы. Сумарны ж рост продажаў новых легкавых аўтамабіляў за 10 месяцаў 2024 года ў адносінах да аналагічнага перыяду 2023 года склаў 2,3 разы.

Лакаматывам лавінападобнага росту продажаў традыцыйна з’яўляюцца маркі BELGEE і Geely, на долю якіх па выніках бягучага года прыпадае 51% продажаў новых легкавых аўтамабіляў кампаніямі — удзельнікамі БАА.

Сярод новых мадэляў, якія дэманструюць добры старт продажаў у кастрычніку 2024 года, у БАА адзначылі электракары Geely E8 і Dongfeng Box.

У цэлым, па выніках 10 месяцаў 2024 года продажы новых аўтамабіляў упэўнена наблізіліся да паказчыкаў аналагічных перыядаў 2018 і 2020 гадоў, пераадолеўшы аб’ёмы продажаў 2021 года.

Звязда, 8 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/2/75768
Текущая дата: 20.11.2024