Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Аператыўнікі сталічнага наркакантролю пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў аператыўнай мытні затрымалі 31-гадовага мінчаніна, які ў сваёй кватэры арганізаваў памяшканне для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыкаў.
Пры аглядзе знойдзена шафа, абсталяваная для вырошчвання канопляў у хатніх умовах, канфіскаваны чыгуны з грунтам і раслінамі, вентылятар, ультрафіялетавыя лямпы, а таксама прыстасаванні для курэння і некалькі разавых доз наркотыку.
Распачата крымінальная справа.
Звязда, 18 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/2/76261
Текущая дата: 26.12.2024