Больш за 300 працоўных месцаў прапануюць у Мінску на міні-кірмашы вакансій, які пройдзе 30 красавіка з 10:00 да 12:00 на базе ўпраўлення занятасці насельніцтва, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Суіскальнікі работ атрымаюць магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй аб вакансіях, прапанаваных наймальнікамі, умовамі працы, атрымаць кансультацыі спецыялістаў дзяржаўнай службы занятасці і прадстаўнікоў кадравых службаў арганізацый, прайсці папярэднюю гутарку па пытаннях працаўладкавання.
У мерапрыемстве прымуць удзел такія арганізацыі, як Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў нумар 2 Мінска, аўтобусны парк нумар 6 «Мінсктранса», раённыя аддзелы Дэпартамента аховы МУС і інш.
Суіскальнікам будуць прапанаваны вакансіі па прафесіях: слесар-сантэхнік, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў, маляр, майстар участка, інжынер, электрагазазваршчык, вадзіцель аўтамабіля, медыцынская сястра, начальнік, слесар па рамонце аўтамабіляў, касір білетны , ахоўнік, галоўны бухгалтар, дзяжурны пульта кіравання, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце, вартаўнік, страхавы агент і інш.
Грамадзяне пры сабе павінны мець дакумент, які пацвярджае асобу, працоўную кніжку, дакумент аб адукацыі.
Звязда, 28 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/20/73841
Текущая дата: 20.11.2024