На падставе атрыманых сьледзтвам дадатковых дадзеных, новых акалічнасьцяў дырэктару «Ўралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру і іншым фігурантам крымінальнай справы ўдакладнена абвінавачаньне.
Пра гэта паведамілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.
З крымінальнай справы вылучаныя і перададзеныя ў Генэральную пракуратуру Беларусі 19 тамоў матэрыялаў па факце прычыненьня шкоды інтарэсам Расеі.
У адпаведнасьці зь дзейнымі дамоўленасьцямі матэрыялы будуць перададзеныя кампэтэнтным органам юстыцыі Расеі для правядзеньня расьсьледаваньня і вызначэньня шкоды, нанесенай Расеі.
Сьледчы камітэт Беларусі сумесна з расейскімі кампэтэнтнымі органамі працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай супраць Баўмгертнэра і іншых топ-мэнэджэраў ЗАТ «БКК».
Начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Павал Траулька сказаў карэспандэнту Свабоды, што артыкул, па якім абвінавачваецца Баўмгертнэр, застаецца той самы. Не зьмяняецца і мера стрыманьня: дырэктар «Уралкалія» застаецца пад хатнім арыштам.
«Удакладненьне — гэта норма, якая прадугледжана крымінальна-працэсуальным заканадаўствам. Узьніклі новыя акалічнасьці, новыя дадзеныя. Гэта чарговае працэсуальнае дзеяньне, і мы проста пра яго інфармуем. Сьледзтва працягваецца. Сёньня Баўмгертнэру было ўдакладнена, дапоўнена абвінавачаньне», — патлумачыў Траулька.
Траулька ня стаў адказваць на пытаньне, у які бок удакладненае абвінавачаньне – у бок яго спрашчэньня ці наадварот.
«Больш фактаў па крымінальнай справе, і мы іх уключаем ў абвінавачаньне», - патлумачыў Траулька.
Адвакат Дзьмітры Гарачка паведаміў Радыё Свабода, што адвакатам удакладненае абвінавачаньне яшчэ не паступіла, аднак дэталі справы ён у любым выпадку камэнтаваць ня будзе з прычыны падпіскі пра неразгалошваньне. Становішча Ўладзіслава Баўмгертнэра не зьмянілася, ён па-ранейшаму пад хатнім арыштам, ніякіх зьменаў у ягоным рэжыме не адбылося.
Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода, 4 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/553/23728
Текущая дата: 20.11.2024