Аб гэтым 30 верасня ў час сустрэчы з педагогамі Ашмянскага раёна ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык.
"Завяршаецца маніторынг правапрымянення Кодэкса аб адукацыі. Былі апрошаны больш як 4 тыс. рэспандэнтаў. Мы правялі апытанне сярод педагогаў, бацькоў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, навучэнцаў і атрымалі даволі добрую інфармацыю, якая магла б быць выкарыстана ў карэкціроўцы асобных артыкулаў кодэкса. Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, скарэкціраваны будуць амаль 150 артыкулаў. Недзе карэкціроўкі будуць істотныя, недзе неістотныя", - сказаў Генадзь Пальчык.
На парламенцкіх слуханнях, якія будуць прысвечаны развіццю сістэмы адукацыі, плануецца абмеркаваць шырокі шэраг пытанняў. Пры ўнясенні змяненняў у беларускі кодэкс адукацыі будзе ўлічаны вопыт расійскіх калег, а таксама палажэнні мадэльнага адукацыйнага кодэкса для дзяржаў - удзельніц СНД.
"Якія напрамкі мы бачым актуальнымі для легітымнага ўкаранення ў кодэкс? Першае, гэта тое, што ў нашым кодэксе сёння ўвесь патэнцыял інфармацыйнага грамадства зафіксаваны толькі ў выглядзе дыстанцыйнага навучання як адной з форм завочнага навучання. Няма прававога поля рэгламентацыі дзейнасці ў сучасным інфармацыйным асяроддзі. Мы павінны заканадаўча адкрыць гэты калідор", - сказаў дэпутат.
Ён адзначыў, што трэба ініцыіраваць развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы адукацыі. "Бізнес бярэ нашых выпускнікоў сістэмы прафесійнай адукаці, чаму ён не можа ўдзельнічаць у іх падрыхтоўцы? Многі бізнес да гэтага гатовы. На ўзроўні кодэкса трэба гэту нішу адкрыць", - падкрэсліў Генадзь Пальчык.
Трэцім напрамкам, які патрабуе абмеркавання, дэпутат назваў развіццё сістэмы маніторынгу якасці адукацыі, а таксама ўдзелу ў міжнародных даследаваннях якасці адукацыі. Акрамя таго, асобнага разгляду патрабуе пытанне падрыхтоўкі педагагічных кадраў.
Напярэдадні Дня настаўніка ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з дырэктарскім корпусам, спецыялістамі аддзела адукацыі і педагогамі Ашмянскага раёна. У час наведвання Дома ўрада педагогі азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй, якая расказвае аб развіцці парламентарызму ў Беларусі, а таксама наведалі Авальную залу.
30 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/555/23614
Текущая дата: 20.11.2024