Белорусский портал в Казахстане

Без вырашэньня праблемы Юліі Цімашэнкі пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам ня будзе падпісана



Пра гэта заявіла на форуме ў Ялце прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце як прэзыдэнт краіны, якая старшынюе ў Эўразьвязе.

«Калі гэтага ня будзе зроблена, подпісу (на асацыятыўным пагадненьні) ня будзе, і хачу ясна сказаць — не павінна быць ілюзій, што дастаткова толькі трохі зрабіць», — сказала Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, у сваю чаргу, сказаў, што ў цяперашні час рана казаць аб вызваленьні экс-прэм’ера Цімашэнкі, пакуль не закрытыя іншыя яе крымінальныя справы.

Паводле Януковіча, яшчэ ёсьць час да падпісаньня пагадненьня з ЭЗ для таго, каб знайсьці прававое рашэньне, а пакуль адказ — ні «так», ні «не».

З 19 па 22 верасьня ў Лівадзійскім палацы праходзіць 10-я Ялцінская штогадовая сустрэча «Украіна і сьвет у эпоху пераменаў: фактары посьпеху».

Радыё Свабода
, 21 верасьня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/557/23462
Текущая дата: 20.11.2024