Аб гэтым заявіў журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які знаходзіцца з рабочым візітам у Гродзенскай вобласці.
Праблема прызнання сертыфікатаў на медпрэпараты з`яўляецца вялікай праблемай, якая запавольвае развіццё іх вытворчасці. Гэта пытанне ў тым ліку будзе абмяркоўвацца 25 верасня ў Астане ў час сустрэчы кіраўнікоў урадаў Расіі, Казахстана і Беларусі, паведаміў Міхаіл Мясніковіч.
"Пакуль дзейнічаюць толькі нацыянальныя рэгламенты, што ў пэўнай ступені стрымлівае прыток замежных інвестыцый, - сказаў ён. - Напрыклад, мы даволі актыўна працуем з Кітаем, Індыяй, Бангладэш, з кампаніямі іншых краін, якія гатовы прыйсці ў Беларусь. Але яны глядзяць на ёмістасць нашага рынку". Калі ў Беларусі адкрываюцца магчымасці рынку Мытнага саюза, прывабнасць інвестыцый у краіну адразу ўзрастае, дадаў прэм`ер-міністр.
У час наведвання прэм`ер-міністрам вытворчай пляцоўкі ў горадзе Скідзель РУП "Белмедпрэпараты" (раней Гродзенскі завод медпрэпаратаў) было даложана аб намерах індыйскай кампаніі адкрыць на гэтай базе сумесную вытворчасць па выпуску проціпухлінных лякарстваў. У Лідзе з удзелам замежнага інвестара будуецца завод па вытворчасці антыбіётыкаў, рэалізуюцца іншыя праекты.
У якасці задачы для айчынных вытворцаў медпрэпаратаў ставіцца задача выйсці да канца пяцігодкі на забеспячэнне ўсёй прадукцыяй 50 працэнтаў унутранага рынку, што выглядае рэальна, паведаміў прэм`ер-міністр. Даручана ўсяляк пашыраць вытворчасць лякарстваў - не толькі джэнерыкаў, але і арыгінальных, у тым ліку дарагіх, якія даволі эфектыўна могуць быць выкарыстаны і ў Беларусі, і як прадмет экспарту.
20 верасня 2013, Гродзенскі раён
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/558/23453
Текущая дата: 20.11.2024