Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Сусветная турысцкая арганізацыя будуць умоцоўваць узаемадзеянне



Аб перспектывах супрацоўніцтва ішла размова ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў ПАР Андрэя Молчана з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі Талебам Рыфаі, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Андрэй Молчан прадставіў інфармацыю аб развіцці турыстычнага сектара Беларусі, у прыватнасці сельскага і трансгранічнага турызму. Бакі абмеркавалі дынаміку і перспектывы пашырэння ўзаемных сувязей.

Талеб Рыфаі выказаў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама выказаў гатоўнасць аказаць нашай краіне тэхнічную дапамогу ў развіцці турыстычнай сферы.

Перагаворы прайшлі ў час 20-й сесіі генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі, якая 24-29 жніўня адбылася ў горадзе Вікторыя Фолс (Зімбабвэ) і горадзе Лівінгстан (Замбія).

29 жніўня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/565/23011
Текущая дата: 20.11.2024