Белорусский портал в Казахстане

Пасол у Таджыкістане выступіла з дакладам пра інвестыцыйную прывабнасць Беларусі



Пасол Беларусі ў Таджыкістане Вольга Гаўрук 30 жніўня ўзяла ўдзел у адкрыцці двухдзённага міжнароднага эканамічнага форуму ў горадзе Харог Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана.

Дыпламат выступіла з дакладам на тэму "Інвестыцыйная прывабнасць Рэспублікі Беларусь, вынікі і перспектывы супрацоўніцтва з Рэспублікай Таджыкістан", паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Падчас праведзеных у межах форуму сустрэч абмеркаваны пытанні "далейшага ўмацавання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і гандлёвых адносін паміж адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі і Таджыкістана".

У працы форуму бяруць удзел прадстаўнікі дзяржаўных структур, навуковых колаў, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый, замежныя і мясцовыя прадпрымальнікі.

БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/565/23069
Текущая дата: 20.11.2024