У беларускае МЗС 28 жніўня быў запрошаны пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.
"Падчас сустрэчы першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхневіч звярнуў увагу пасла на недапушчальнасць некарэктных тлумачэнняў і выдумак з нагоды сітуацыі, звязанай з затрыманнем У.Баўмгертнера", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства.
МЗС заклікала расійскі бок "захоўваць сітуацыю ў прававым полі, адзначыўшы неабходнасць актывізацыі ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзвюх краін, для чаго ёсць уся неабходная дагаворна-прававая база".
Напярэдадні Сурыкаў раскрытыкаваў беларускія праваахоўныя органы, што затрымалі генеральнага дырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, які прыбыў па запрашэнні прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
"Запрашэнне з`яўляецца свайго роду пэўнай гарантыяй бяспекі чалавека, — сказаў Сурыкаў. — І вось дзеянні сілавых структур, праваахоўных органаў у гэтай сітуацыі, вядома, не зусім карэктныя ў адносінах да сваёй улады".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/566/22986
Текущая дата: 20.11.2024