Такія даныя змяшчаюцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка Беларусі.
Згодна з аналітычным аглядам Нацбанка, індэкс бізнэс-клімату рэальнага сектара эканомікі Беларусі ў ліпені 2013 года ў параўнанні з чэрвенем знізіўся на 3,3 працэнтнага пункта і склаў 23,2 працэнта. Без уліку сезоннасці ІБК склаў 16 працэнтаў, што на 0,1 працэнтнага пункта ніжэй за ўзровень чэрвеня 2013 года і на 0,3 працэнтнага пункта менш за паказчык ліпеня 2012 года.
Індэкс бізнес-клімату разлічваецца Нацыянальным банкам кожны месяц. ІБК уяўляе сабой інтэграваны паказчык ацэнак фактычнай і чаканай дынамікі вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) і попыту на прадукцыю (работы, паслугі). Агляд Нацбанка, на аснове якога разлічаны ІБК за ліпень, падрыхтаваны шляхам апытання кіраўнікоў 2031 прадпрыемства, якія працуюць у прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, гандлі. Індэкс паказвае, што колькасць апытаных, якія лічаць цяперашні стан і чаканыя змяненні бізнес-клімату станоўчымі, на 23,2 працэнта большая за колькасць тых, хто настроены песімістычна.
У ліпені індэкс бізнес-клімату зменшыўся з прычыны фактычнага і чаканага, паводле ацэнак удзельнікаў апытання, зніжэння тэмпаў росту попыту і прагназуемага запавольвання росту аб`ёму вытворчасці.
Прадоўжыўся рост фізічнага аб`ёму вытворчасці (падрадных работ, транспартных паслуг) пры некаторым запавольванні росту ўзроўню загрузкі вытворчых магутнасцей (рухомага саставу). Разам з тым прадпрыемствы - ўдзельнікі маніторынгу адзначылі запавольванне тэмпаў росту попыту, аб`ёму заказаў на ўнутраным рынку і нязначнае павелічэнне аб`ёму заказаў на знешнім рынку.
Рост аб`ёму рэалізацыі (уведзеных у дзеянне аб`ектаў) суправаджаўся павелічэннем выдаткаў вытворчасці (абарачэння) і адпускных цэн на прадукцыю прадпрыемстваў (тарыфаў на перавозкі). Скараціліся запасы нерэалізаванай прадукцыі на складах.
Недастатковую забяспечанасць абаротнымі сродкамі канстатавалі 53,6 працэнта прадпрыемстваў, пры гэтым зніжэнне астатку грашовых сродкаў на сваіх рахунках адзначылі 32,6 працэнта рэспандэнтаў.
Павелічэнне чыстага прыбытку адзначылі 39 працэнтаў апытаных прадпрыемстваў супраць 32,6 працэнта, якія адзначылі яе зніжэнне.
Узрасла інтэнсіўнасць ўплыву на гаспадарчую дзейнасць прадпрыемстваў забяспечанасці абаротнымі сродкамі, рызык гаспадарчай дзейнасці і ўмоў крэдытавання.
Фіксацыю курсу беларускага рубля ў якасці жаданай курсавой палітыкі адзначылі 66,8 працэнта ўдзельнікаў маніторынгу. Уплыў змянення курсу беларускага рубля прадпрыемствы ў цэлым ацанілі як слабы.
У цэлым у ліпені добрым сваё эканамічнае становішча назвалі 12,4 працэнта рэспандэнтаў, дрэнным - 16,3 працэнта, а як здавальняючае сваё становішча ацанілі 71,3 працэнта прадпрыемстваў.
У жніўні-кастрычніку ў параўнанні з раней дадзенымі прагнозамі на ліпень-верасень прадпрыемствы - удзельнікі маніторынгу чакаюць менш інтэнсіўнага росту аб`ёму вытворчасці, попыту, патрэбнасці ў крэдытаванні, колькасці занятых, а таксама росту адпускных цэн на прадукцыю прадпрыемстваў.
22 жніўня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/568/22905
Текущая дата: 20.11.2024